18 лістапада адбудзецца першы ў гэтым сезоне “універсітэцкі семінар”.
Універсітэцкі семінар – гэта галоўнае месца і сродак самаразвіцця Лятучага ўніверсітэта. Ён існуе з 2009 года і ў ім нараджалася сама ідэя Лятучага. Мэты семінара – аналіз і рэфлексія нашага руху, абмеркаванне ідэй і прапановаў па развіцці, фармаванне супольнасці дзеля паўстання Ўніверсітэта ў Беларусі.
Першае ў гэтым сезоне паседжанне будзе прысвечана далейшым планам і прапановам на ўніверсітэцкае жыццё. Свае ідэі прапануе Т.Вадалажкая. Папярэдні план абмеркавання:
1. Традыцыйная зімовая канферэнцыя Лятучага: тэма і фармат
2. Свой часопіс, як месца афармлення вынікаў і плёну лятучаўніверсітэцкай працы.
3. Іншыя ідэі і прапановы, у тым ліку па тэмах на далейшыя ўніверсітэцкія семінары.
Сустракаемся 18 лістапада, а 18.30 на Падворку (вул. Баграціёна, 39)
Да сустрэчы запрашаюцца ўсе, хто імкнецца зрабіць свой ўнёсак у развіццё Лятучага.