Унікальная магчымасць з’явілася ў карыстальнікаў дыстанцыйнай платформы Лятучага ўніверсітэта: вы самі можаце вызначыць, які наступны курс з’явіцца на платформе! Галасаванне будзе доўжыцца з 24 чэрвеня да 1 ліпеня.
У траўні гэтага года дыстанцыйная платформа Лятучага ўніверсітэта абвесціла конкурс і запрасіла арганізацыі і ініцыятывы, навукоўцаў і мысляроў далучыцца да стварэння адукацыйных курсаў на супольнай універсітэцкай платформе.
Па выніках было атрымана 8 прапаноў анлайн курсаў, якія цалкам адпавядаюць усім крытэрам універсітэцкай адукацыі: маюць грунтоўны падмурак, звяртаюцца да актуальных праблем і прапануюць унікальныя веды.
Прапанаваныя курсы:
Уводзіны ў вусную гісторыю. Алесь Смалянчук, Вольга Іванова, Андрусь Мастыка
Творчая фатаграфія ў Беларусі на стыку 20 і 21 стагоддзяў: ідэі, падзеі, дзеючыя асобы. Уладзімір Парфянок
У пошуках густу. Эліна Шындлер
Города и изменения климата: Что и зачем нужно знать. Мария Фалалеева, Анастасия Бекиш
Гульня як фенамен культуры. Уладзімір Мацкевіч, Тацяна Вадалажская
Психоанализ в социально-теоретической перспективе. Галина Русецкая
Адкрытыя дадзеныя ў 7 пытаннях. Аліна Радачынская
Практычная палітыка: арыентацыя і дзейнасць у свеце палітычнага. Андрэй Ягораў
З 24 чэрвеня да 1 ліпеня будзе адбывацца другі этап конкурса: рейтынгаванне. Слухачам прапануецца самім абраць з прапанаваных курсаў той, які яны хацелі б найперш і як мага хутчэй убачыць на платформе.
Для гэтага трэба зрабіць 3 простыя крокі:
1. Зарэгістравацца на платформе (толькі зарэгістраваным удзельнікам дасяжнае галасаванне);
2. Уважліва азнаёміцца са зместам прапановаў;
3. Прагаласаваць за тыя курсы, якія для Вас зараз найбольш актуальныя і цікавыя (не больш за 3 курса).
Па выніках галасавання будуць вызначаныя пяць пераможцаў конкурсу.
Узнагародай за першае месца стане поўная фінансавая падтрымка стварэння анлайн курса прафесіянальнай камандай платформы Лятучага ўніверсітэта разам з заяўнікам. Гэты курс увосень з’явіцца на нашай платформе!
Прапановы, якія зоймуць месцы з другога па пятае, атрымаюць падтрымку ў правядзенні сумеснай краўдфандынгавай кампаніі для збору сродкаў на запіс курса з дапамогай прафісійнай каманды.
Паўдзельнічаць у галасаванні і вызначэнні прыярытэтаў можна на Платформе Лятучага ўніверсітэта.
ГАЛАСУЙ і ПАДТРЫМАЙ ТОЕ, ШТО ТАБЕ ЦІКАВА!
Вынікі будуць падведзеныя 1 ліпеня.