5 лістапада ў 18:30 у межах Клуба вуснага гісторыка ў Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна (вул. Сухая, 25) будзе ўпершыню прэзентавана кніга “За першымі саветамі”: Польска-беларускае памежжа 1939-1941 гг. у вусных успамінах жыхароў Беларусі”.
Укладальніца зборніка – Вольга Іванова, рэдактар А.Смалянчук.
Гэтае выданне прадстаўляе бачанне падзей восені 1939 г. і савецкай палітыкі ў Заходняй Беларусі ў 1939–1941 гг. вачыма непасрэдных сведак гісторыі, колішніх грамадзянаў Польшчы, пераважна беларусаў і палякаў, якія ў выніку пачатку Другой сусветнай вайны сталі грамадзянамі СССР. Такі ракурс дазваляе ацаніць гістарычныя факты з агульначалавечай перспектывы.
Выступае адзін са стваральнікаў зборніка – доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук.
Мадэруе Зміцер Лукашук, рэдактар “Еўрарадыё”. Галасы сведкаў загучаць дзякуючы акторам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра ім. Янкі Купалы Дзіяны Камінскай і Дзмітрыя Тумаса.
За любы ўнёсак на падтрымку Гарадзенскага дзіцячага хоспіса (https://www.facebook.com/
5 лістапада ў 18:30 вул. Сухая, 25
Уваход вольны. Падзея ў ФБ https://www.facebook.com/events/974082559624781/
Да тэмы: відэа-курс “Прамоўленая гісторыя Беларусі ХХ ст. (Алесь Смалянчук, Вольга Іванова, Андрэй Мастыка)