
Дыскусія з нагоды выхаду расійскага перакладу рамана Альгерда Бахарэвіча “Белая муха, забойца мужчын” пройдзе 9 кастрычніка ў сталічнай кнігарні ЛогвінаЎ.
Дыскусія адбудзецца ў межах прэзентацыі перакладу і будзе прысвечана тэме актуальнай літаратуры. Як адгукаецца беларуская літаратура на выклікі сучаснасці, ці мае яна права на прамое выказванне, дзе мяжа паміж злабадзённасцю і мастацтвам, і што такое “беларусский русский” язык – гэтыя і іншыя пытаньні абмяркуюць чытачы і аўтар рамана.
У верасні 2017 году ў выдавецтве “Галіяфы” выйшаў рускі пераклад рамана: “Белая муха, убийца мужчин”.
___________________________________________________________
Крыху пра кнігу. Раман Альгерда Бахарэвіча “Белая муха, забойца мужчын”, апублікаваны ў 2015 годзе, атрымаў шмат розных водгукаў, выклікаўшы сапраўдную дыскусію сярод чытачоў і крытыкаў. Кніга, за якую аўтар атрымаў другую прэмію Ежы Гедройца, расказвае гісторыю жаночай банды, якая захапіла адзін зь беларускіх замкаў і ўзяла ў закладнікі турыстаў і музейных супрацоўнікаў.
___________________________________________________________
9 кастрычніка
Кнігарня ЛогвінаЎ (пр-т Незалежнасці, 37а)
Пачатак: 19.00
Уваход вольны!