
12 ліпеня 2018 г. у мінскай прасторы «Корпус» прайшла прэзентацыя перавыдання дызайнерскага альбома «Колер Беларусі» — апошняй вялікай працы выбітнага дызайнера, мастака і паэта Міхала Анемпадыстава.
Прэзентацыя адкрылася творчай імправізацыяй “Чуць. Бачыць. Разумець” з удзелам актора Рамана Падаляка і музыкі Змітра Лук’янчыка.
Раман Падаляка і Зміцер Лук’янчык
“Я вельмі рада, што сёння мы зноў атрымалі магчымасць пагартаць гэтую кнігу, пачуць і адчуць тое, што ў нас у саміх адгукаецца, калі мы глядзім на гэтыя вобразы, калі чуем гэтыя словы, калі мы думаем пра культуру, пра сваю краіну і пра Міхала Анемпадыстава» — адзначыла ў сваёй прамове Таццяна Вадалажская, якая арганізоўвала кампанію па перавыданню кнігі.
Таццяна Вадалажская, каардынатар праграмы “Лятучы ўніверсітэт”
Сродкі на перавыданне кнігі былі сабраная праз краўдфандынг з дапамогай платформы Ulej.by. Да кампаніі далучылася 365 чалавек, у выніку чаго атрымалася выдаць наклад у 1700 асобнікаў.
Кнігу можна набыць у кнігарні “Логвінаў” і ў “Акадэмкнізе”.
Павел Дарохін чытае вершы Міхала Анемпадыстава
Фота: “Новы час”. Глядзіце таксама: “У Мінску прэзентавалі перавыданне «Колера Беларусі» Міхала Анемпадыстава”.