
01 жніўня
В.Мацкевич “И сейчас я считаю, что философ должен активно отвечать на главные вопросы современности. “
Из письма Владимира Мацкевича: "Я ведь не сегодня задумался над этими...
17 траўня адбылася каферэнцыя “Культура як фактар развіцця”, дзе былі прадстаўленыя вынікі маніторынгу імплементацыі Канвенцыі ЮНЭСКА аб ахове і заахвочванні разнастайнасці формаў культурнага самавыражэння.
Падчас канферэнцыі былі абмеркаваныя вынікі аналізу заканадаўчай базы і яе суаднясенне з Канвенцыяй, а таксама змястоўны аналіз працы экспертаў, якія ацэньвалі прасунутасць беларускай сферы культуры адносна каштоўнасцяў і прынцыпаў Канвенцыі.
Пасля прэзентацыі удзельнікі працавалі ў малых групах, каб вызначыць пэўныя крокі для вырашэння праблем, які былі сфармуляваны па выніках даследавання.
Напрацоўкі канферэнцыі будуць дададзеныя да канчатковай версіі справаздачы.