Minsk Change Makers: хто гэтыя людзі?

02 кастрычніка 2018

4 кастрычніка ў Культ.цэнтры “Корпус” адбудзецца ўжо пятая сустрэча ў фармаце Minsk Change Makers.

Гэтыя сустрэчы ладзяцца дзеля аб’яднання актыўных гараджан і гараджанак, яны даюць магчымасць у нязмушанай атмасферы пазнаёміцца з новымі людзьмі, распавесці пра свае ідэі і праэкты, знайсці аднадумцаў ці паплечнікаў для іх рэалізацыі. Альбо проста даведацца про тое, наколькі разнастайны свет нашага горада.

Распавесці, што адбываецца падчас гэтых сустрэчаў, даволі цяжка, але вы можаце паглядзець, хто гэтыя людзі, якія бавяць час такім незвычайным чынам, і вырашыць, ці жадаеце вы далучыцца да гэтай супольнасці.

Уваход вольны! Далучайцеся ў любы час!

4 кастрычніка (чацвер)

Пачатак у 19.00

Культ.цэнтр “Корпус” (пр-т Машэрава, 9/8)