Нязмушаная размова з Лятучым: фотарэпартаж

13 кастрычніка 2017

Ужо восьмую восень Лятучы ўніверсітэт адчыняе дзверы і запрашае старых і новых сяброў да супольнай працы ў прасторы мыслення, культуры, грамадства, фармавання сябе і зменаў навокал. У гэтым годзе мы пачалі не з традыцыйнай прэзентацыі праграмы, а з магчымасці сам-насам паразмаўляць з Асобамі “Лятучага”, задаць хвалюючыя пытанні, разабрацца з тым, як працуе Лятучы, даведацца пра нашу дыстанцыйную платформу і новую праграму. Нашы сябры з Жывой Бібліятэкі дапамаглі нам  арганізаваць прастору  адпаведным чынам, а што з гэтага атрымалася – глядзіце самі!

Адкрыццё: Таццяна Вадалажская і Марына Штрахава. І Валянцін Акудовіч!

Адкрыццё. Хвалюемся…

Уладзімір Мацкевіч – “галоўны метадолаг і антыкамуніст Беларусі”

Іван Вядзенін – “дэвіз «Інавацыі або смерць!»”

Лілія Ілюшына – “верыць у гісторыю таму, што гэта абсурдна”

Алена Верашчагіна – “робіць Лятучы бачным і чутным”

Аліна Радачынская – “аб’ядноўвае людзей, каб адкрываць дадзеныя”

Ігар Бабкоў – “гісторык ідэяў і філосаф «за небакраем Эўропы»”

Валянцін Акудовіч – “літаратар, зачараваны мысленнем”

Вы яшчэ не заблыталіся ў раскладзе? Тады працягнем!

Павел Баркоўскі – “герменэўт, праектны актывіст і магістр гульні”

Вячаслаў Бабровіч – “галоўны настаўнік дэмакратыі”

Тацяна Вадалажская – “не-сапраўдны рэктар”

Фотасушка

Зміцер Майбарада – “настаўнік дыялога пра каштоўнасці”

Вось такія атрымаліся нязмушаныя размовы…

 

Даведацца больш пра Лятучы ўніверсітэт можна ТУТ.

Персоны:
Тэмы: