Public Space Day. Людзі і супольнасці паміж хмарачосамі. Фота

29 лістапада 2017

26 лістапада адбыўся Public Space Day, прысвечаны чалавечаму і сацыяльнаму вымярэнню грамадскіх прастор. Мы запрасілі тых, хто даследуе і робіць праекты ў сучасных гарадах для абмеркавання двароў і пешаходных зон як кропак канцэнтрацыі камунікатыўных практык і магчымасцяў узаемадзеяння.

Арганізатарамі выступілі: Лятучы ўніверсітэт, Альманах “Гарадскія тактыкі”, Беларуская партыя “Зялёныя”, Зялёная сетка, Архітэктурнае бюро 35, а таксама ініцыятыва “Добры горад / Good city”

Горад – адзінства непадобных. Непадобных, але са-прысутных і камунікуючых у адной прасторы. Гэтая камунікацыя патрабуе адмысловых умоваў і высілкаў, каб гарадская прастора не стала дадатковым бар’ерам для людзей, перашкодай для выяўлення сваёй ідэнтычнасці і ўзаемадзеяння. “Грамадская прастора” мае самыя розныя вымярэнні – ад архітэктуры і інфраструктуры плошчаў, двароў і вуліц, да культуры ўзаемадзеяння, магчымасцяў самарэпрэзентацыі і сімвалічнага ўвасаблення дзеючых норм паводзін.

Імпрэза пачалася з прадстаўлення чарговага нумара альманаха “Гарадскія тактыкі”, які быў адмыслова строваны па выніках школы “Гарадскія грамадскія прасторы: устойлівае развіццё”

Спальнік. Ці ёсць жыццё паміж хмарачосамі?

Для абмеркавання магчымых накірункаў працы з дварамі як грамадскімі прасторамі былі прэзентаваныя тры ініцыятывы, якія працуюць з дварамі ў спальных раёнах:

  • Досвед партысіпатыўнага праектаваньня сквера “Котаўка”. Марына Дубіна, грамадзкае аб’яднанне “Экадом”, Алена Ткаченко, Мінская урбаністычная платформа.
  • Праект “Салігорскі сквер”. Дзяніс Кобрусеў, каардынатар ініцыятывы “Генплан – для мінчан!”.
  • Даследчы праект “Шэрыя зялёныя зоны. Гродна”. Ганна Цімошына, Зміцер Герыловіч.


Пешаходныя зоны Мінска: шлях да грамадскай прасторы

Абмеркаванне магчымасці працы з пешаходнымі зонамі пачаловя з выступа Андрэя Касцючэнкі “Пешаходныя зоны і пешаходная даступнасць (Праект “SAGA о городе”, Санкт-Пецярбург, Расія). Затым свае праекты і развагі прадставілі:

  • Алесь Крот, праект GoodCity. Вынікі міні-апытанкі пра пешаходныя вуліцы Мінска. 
  • Міла Котка, куратарка беларуска-бразільскага фестывалю вулічнага мастацтва Vulica Brasil. Vulica Brasil: уплыў мерапрыемства на развіцце прасторы. 
  • Вера Сысоева, кансультант праекта па зяленаму горадабудаўніцтву ПРААН, кандыдат архітэктуры. Новы погляд на прастору горада праз праект ПРААН-ГЭФ “Беларусь: Падтрымка зяленага горадабудаўніцтва ў малых і сярэдніх гарадах Беларусі”.

Public Space Day акцэнтаваў  ўвагі грамадскасці і спецыялістаў (актывістаў і прафесіяналаў) на сацыяльным, палітычным і гуманітарным вымярэнні “грамадскіх прастораў”. Праз прэзентацыі і дыскусіі мы абмеркавалі розныя практыкі працы з такімі прасторамі як двор і пешаходная зона, якія рэалізуюць ці могуць быць рэалізаваны у Беларусі.