Мікола Бугай, Наша Ніва Бабкоў сказаў: Пачну з адхіленняў. І расказаў пра размову Хомі Бхабхі і Ту Вэйміна, індыйца і кітайца, выхадца з зараастрыйцаў і выхадца з канфуцыянцаў, размову пра ўніверсальны і тутэйшы касмапалітызм, які вырастае з лакальнасці. Так распачаўся 4-ы Кангрэс даследчыкаў Беларусі. Яго прыняў Універсітэт імя Вітаўта Вялікага ў Коўне (па-літоўску — Каўнас). […]