Канферэнцыя «Пачатак і існаванне: спосабы вызначэння і спосаб дзеяння»

Другая зімовая канферэнцыя Лятучага ўніверсітэта, 7-8 лютага, 2014 года.

Пытанне “Калі пачынае існаваць тое, што існуе” з асаблівай вастрынёй вярэзіць нас, калі мы звяртаемся да такіх з’яваў як “універсітэт”, “горад”, “супольнасць”, “нацыя”, культура”. Шмат якія рашэнні і прапановы, якія паўставалі ў нашых абмеркаваннях і практычных дзеяннях у апошнія гады, крытыкаваліся і абвяргаліся менавіта праз зварот да пытання існавання і існасці гэтых з’яваў. Вызначэнне статуса існавання тых з’яваў, якія цяжка намацаць эмпірычна, але якія задаюць сэнс і накіраванасць нашым дзеянням і жыццю, становіцца праблемай на шляху супольнай дзейнасці і паразумення .Гісторыя, паліталогія, педагогіка, філасофія  —  кожная дысцыпліна па-свойму вырашае гэту праблему. Культурныя, грамадскія і палітычныя дзеячы даюць свае адказы. Але ні адну з гэтых з’яваў немагчыма “пакласці” у асобную дысцыпліну. І калі мы намагаемся рабіць нешта супольна, то спосабы рашэння гэтага пытання могуць стаць карыснымі для такой справы.

ПЛЕНАРНАЕ ПАСЕДЖАННЕ

Праблемы пачатку быцця і існавання з’яваў і працэсаў у філасофіі, метадалогіі і канкрэтных навуках

Уладзімір Мацкевіч: “Гуманітарныя тэхналогіі і трыкстэрскія практыкі: ад антропнага прынцыпа дыскрэтнасці свет-для-мяне да перфарматыўнага рытуала ў генератыўнай граматыкі” тэзісы

 Ірына Дубянецкая: “Пачатак як абсалютная сістэма каардынат: Касмаганічнае вымярэньне” тэзісы

Ігар Бабкоў:“На скраю. Беларуская філасофія як праект эпохі позняй мадэрнасці” тэзісы

 Таццяна Шчытцова: “Перарванне паступовасці”: колькі тэзісаў да пытання, “як пачынаецца тое, чаго раней не было” тэзісы

Аляксей Ластоўскі: “Пачаткі беларускай дзяржаўнасці ў гістарыяграфічнай традыцыі і калектыўнай свядомасці” тэзісы

Андрэй Казакевіч: “Як узнікла беларуская нацыя. Асноўныя этапы нацыятварэння (канец ХІХ- пачатак ХХ стагоддзя)” 

 Святлана Мацкевіч: “Спецыяліст-прафесіянал: ад канцэпцыі да рэалізацыі новых адукацыйных тэхналогій ” тэзісы

 Вольга Орышава: “Праблема супольнасці: у зазоры паміж калектывізмам і індывідуалізмам” тэзісы