“Культурныя войны”: летні кангрэс ASEEES

28 верасня 2018

Чарговы летні кангрэс Association for Slavic, East European, & Eurasian Studies (ASEEES) адбудзецца 14-16 чэрвеня 2019 года ў Заграбе (Харватыя).

Тэма кангрэса – «Культурныя войны». Дыскусія будзе сфакусавана на тым, якім чынам асобныя людзі і супольнасці каструююць дыяметральна супрацьлеглыя спосабы разумення сваіх грамадстваў і іх месца ў свеце. Культурныя войны становяцца ўсё больш інтэнсіўнымі па ўсёй планеце, таму ўдзельнікам кангрэса прапануецца заглыбіцца ў наратывы выбудоўвання рознасці ці канфлікту, як гістарычныя, так і сучасныя, і/або ў практыку вядзення перамоваў у расколатых грамадствах або праз нацыянальныя межы.

Пры падачы заявак на сайце ASEEES трэба ўлічваць, што найбольш прыярытэтнымі з’яўляюцца заяўкі на правядзенне самаарганізаваных міжнародных панэляў.

Падрабязную інфармацыю аб тэматычным фокусе і ўмовах удзелу ў кангрэсе можна знайсці на сайце ASEEES.

Тэрмін падачы заявак на кангрэс – да 15 лістапада 2018 года.

Увага!

Навукоўцы з Беларусі, Украіны і Расіі, якія з’яўляюцца членамі МАГ, і якія атрымаюць пацвярджэнне аргкамітэта аб удзеле ў кангрэсе ASEEES, могуць прэтэндаваць на грантавую падтрымку.

Падзеі: