Minsk Change Makers #4

17 верасня 2018

Наступная сустрэча ў фармаце Minsk Change Makers адбудзецца 20 верасня. 

Сустрэцца з актыўнымі мінчукамі, адкрыць для сябе новых людзей, абмеркаваць з імі свае ідэі ці праэкты гэтым разам можна ў Beetlejuice Cafe, пачатак у 19.00.

Minsk Change Makers – гэта серыя сустрэч, арыентаваных на прадстаўнікоў грамадскага і дзяржаўнага сектараў, дзеячаў культуры і навукі, прадстаўнікоў медыяў і бізнесу, якія працуюць над зменамі ў грамадстве і маюць актыўную грамадзянскую пазіцыю.

Задачай гэтых падзей з’яўляецца стварэнне пастаяннай практыкі самаарганізаваных сустрэч у публічных месцах Мінска дзеля:

 камунікацыі;

 абмену ідэямі і вопытам;

стварэння і запуску новых праектаў;

наладжвання кантактаў у нязмушанай атмасферы.

 

Як гэта адбываецца – можна паглядзець на старонке ініцыятывы ў ФБ.

Уваход вольны! Далучайцеся ў любы час!

20 верасня (чацвер)

19.00 – 22.00

Beetlejuice Cafe (Калініна, 7)