Выстава “Колер Беларусi” Міхала Анемпадыстава: бясконцае наша”

28 сакавіка 2019

5 красавіка ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё выставы, прысвечанай 55-годдзю з дня нараджэння Міхала Анемпадыстава.

Прэзентацыя кнігі “Колер Беларусі”, 30 траўня 2017 г.

Феноменам колераў у культуры Міхал Анемпадыстаў шчыльна займаўся з 2009 года. Мара пра стварэнне кнігі-даследавання на гэту тэму нарадзілася ў 2012 годзе, калі ў межах цыкла публічных лекцый “Лятучага” «Urbi at Orbi» была ўпершыню прачытаная лекцыя “Колер Беларусі”. 

Пазней яна рэалізавалася ў межах Міжнароднай праграмы па развіцці культурнай спадчыны CHOICE і быў выдадзены дызайнерскі альбом, ў якім спалучыліся вынікі грунтоўнай працы па даследванні беларускай традыцыі ўжывання колераў і шыкоўная ілюстратыўная частка.

Выстава прадстаўляе візуальную частку гэтага даследвання – аб’екты, якія з’яўляюцца носьбітамі ўлюбёных колераў беларускай культурнай традыцыі.

Выстава “Колер Беларусі”, якая адбылася ў лютым-сакавіку 2017 г. у галерэі Беларускага саюза дызайнераў

Адкрыццё выставы адбудзецца 5 красавіка 2019 г. а 18 гадзіне ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (пр-т Незалежнасці, 47).

Імпрэза пройдзе з удзелам су-аўтара экспазіцыі – дызайнера Алены Дашкевіч і куратара выставы – арт-крытыка і журналісткі Любові Гаўрылюк.

Наведаць выставу можна будзе з 6 па 16 красавіка падчас працы экспазіцыі – з 11.00 да 19.00 штодня, акрамя панядзелка.

Кошт білета:
поўны – 5 руб.
ільготны – 2 руб.

Даведкі па нумарах: (017) 235-03-31, 243-24-68

ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар