Навiны

На “Хвілінку” да Ігара Бабкова

2 чэрвеня, у дзень народзінаў Ігара Бабкова, “Кнігарня Логвінаў”  (Незалежнасці 37а) ладзіць начныя чытанні  рамана “Хвілінка. Другая кніга”. Легендарны раман “Хвілінка”, чый аўтар атрымаў у 2014 годзе прэмію за найлепшую кнігу беларускай прозы, вяртаецца! Начныя чытанні за філіжанкай кавы “Хвілінкі. Другой кнігі” пачнуцца а 21. Уваход – вольны. А напярэдадні з Ігарам Бабковым пагутарыў “Беларускі журнал” – […]

Пайшоў з жыцця Якаў Валянцінавіч Радына

9 снежня пайшоў з жыцця выдатны беларускі матэматык, член-карэспандэнт НАН Беларусі, прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук Якаў Валянцінавіч Радына. Толькі тыдзень таму мы віншавалі Якава Валянцінавіча з 70-гадовым юбілеем, а вось сёння прыйшла гэта сумная навіна.  Развітацца з Якавам Радына можна 11 снежня с 9-30 да 11-30 у рытуальнай зале па адрасе: вул. Чырвонаармейская, 10. Шчыра спачуваем […]

Якаву Радыне — 70 год!

1 снежня 2016 г. спаўняецца 70 год выдатнаму беларускаму матэматыку, члену-карэспандэнту НАН Беларусі, прафесару, доктару фізіка-матэматычных навук Якаву Валянцінавічу Радыне. Якаў Радына нарадзіўся ў 1946-м годзе ў вёсцы Брылькі Валожынскага раёна. Матэматычныя здольнасці выявіліся ў яго рана, таленавіты школьнік паспяхова ўдзельнічаў у матэматычных алімпіядах рознага ўзроўню. У выпускны год ён стаў пераможцам рэспубліканскай алімпіяды, пасля […]

Прэзентацыя зборніка лекцый Уладзіміра Абушенкі

Выданне цыкла лекцый Уладзіміра Абушенкі, выдатнага беларускага сацыёлага, які сыйшоў ад нас мінулай восенню, для Беларусі амаль унікальнае. Унікальнае не толькі ўласна зместам, але і тым шляхам, якім яно пабачыла свет.  Настаўніцтва займала одно з галоўных месцаў у жыцці Ўладзіміра Леанідавіча. Аўтарскія курсы па тэарэтычнай сацыялогіі і культурсацыялогіі, якія ён шмат год чытаў у БДУ, […]

Творчая вечарына Ірыны Дубянецкай

 “На скразьнякох сусьвету” творчая вечарына Ірыны Дубянецкай    Калі: 23-га траўня, 19.00 Дзе: музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановiча, д. 7а.). Творчая вечарына будзе прысвечана Дню народзінаў спадарыні Ірыны.  Чакаюцца чытанні ад гаспадыні вечарыны, а таксама выступы сяброў, калегаў і ўдзячных вучняў. Вядзе – Сяргей Харэўскі. Уваход вольны!

Сустрэча з Эльжбетай Смулковай

Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь” запрашаюць на сустрэчу  з  прафесарам Эльжбетай Смулковай. Напрацягу жыцця чалавеку даводзіцца стаць сведкам розных яскравых момантаў, але толькі некаторыя з іх застаюцца ў памяці як важныя, знакавыя падзеі. Падобна і з людзьмі – з шэрагу творчых імпрэзаў, прэзентацый, лекцый і дыскусій толькі некаторыя становяцца для нас сустрэчай з Асобай, чые думкі і […]

“Простыя рэчы” Міхала Анемпадыстава: Першая кніга

  «Пясочны чалавечак» — гэта першая кніга, якую я памятаю. Дапускаю, што гэта была ўвогуле першая дзіцячая кніжка ў нашым доме. Прыгадваю паасобныя яе малюнкі: агромністы паравоз, які вырываецца з цемры проста на нас, абдаючы парай і святлом пражэктара, потым — панарама начнога горада, і сілуэт звездара пры тэлескопе, і яшчэ нешта такое, таксама начное… […]

“Простыя рэчы” Міхала Анемпадыстава: Места

«Не люблю я места (па-расейску — горад)» — як бы мімаходзь кідае класік Францішак Багушэвіч, і кідае не без прычыны: беларускія гарады на працягу ХІХ стагоддзя былі апорнымі пунктамі чужой улады, а тутэйшыя традыцыі перахоўваліся ў фальварках, мястэчках, вёсках. Следам за Багушэвічам ажно да апошняй чвэрці ХХ стагоддзя не любіць горад будуць і іншыя беларускія […]

Міхал Анемпадыстаў: Liberum veto

Апошнімі днямі нейкім містычным чынам мяне пераследуе вобраз Уладыслава Сіціньскага. Навязлівы такі… За што б я ні ўзяўся, заўсёды з’яўляецца ён, шляхціц літоўскі, пасол ад павета Упіцкага зямлі Троцкай, той, каму прыпісваецца першае ўжыванне права liberum veto, здзейсненае ім 9 сакавіка 1652 года. Не так важна, што цяпер гісторыкі знайшлі больш раннія прэцэдэнты, а праўнікі давялі, […]

Валянцін Акудовіч – Гораду і Свету

Лекцыя Валянціна Акудовіча з цыклу Urbi et Orbi (“Гораду і Свету”) называецца “Метафізіка адсутнасці: як магчыма немагчымае?”. Яна адбудзецца 2 лістапада (пятніца), а 18.30 у Галерэі Ў (Незалежнасці, 37а), уваход вольны. Глеб ЛАБАДЗЕНКА, TUT.BY На лекцыі будзе прэзентаваная і новая кніга Акудовіча, якая называецца “Кніга пра Нішто”. Пытацца, пра што будзе сама лекцыя сэнсу не было – […]

Сёння – дзень народзінаў Вацлава Гавэла

Прапануем вашай ўвазе Пасланне, якое ў мінулым годзе Вацлаў Гавел даслаў на канферэнцыю, арганізаваную супольнасцю «Беларуская філасофская прастора» і беларускім «Цэнтрам эўрапейскіх даследаванняў». ПАСЛАННЕ ДА ЎДЗЕЛЬНІКАЎ КАНФЕРЭНЦЫІ “Ян Паточка і Ідэя Эўропы. Усходне- і заходнеэўрапейскі кантэксты” 2-23 Красавіка 2011, Мінск  Спадарыні і спадары, шаноўныя ўдзельнікі канферэнцыі, дазвольце мне хаця б на адлегласці павітаць Вас і выказаваць радасць з нагоды […]