
Чарговая сустрэча ў фармаце Minsk Change Makers адбудзецца 9 жніўня у Культ.цэнтры “Корпус”. Пачатак а 19-й.
Minsk Change Makers – гэта серыя сустрэч, якія праходзяць для аб’яднання актыўных гараджан і гараджанак. Сустрэчы арыентаваны на прадстаўнікоў грамадскага і дзяржаўнага сектараў, дзеячаў культуры і навукі, прадстаўнікоў медыяў і бізнесу, якія працуюць над зменамі ў грамадстве і маюць актыўную грамадзянскую пазіцыю.
Задачай гэтых падзей з’яўляецца стварэнне пастаяннай практыкі самаарганізаваных сустрэч у публічных месцах Мінска дзеля:
камунікацыі;
абмену ідэямі і вопытам;
стварэння і запуску новых праектаў;
наладжвання кантактаў у нязмушанай атмасферы.
9 жніўня (чацвер)
19.00 – 22.00
Куль.цэнтр “Корпус” (пр-т Машэрава, 9, корпус 8)
Уваход вольны! Далучайцеся ў любы час!
Першая, “стартавая”, сустрэча Minsk Change Makers адбылася 26 ліпеня і сабрала шмат цікавых і адкрытых людзей.
Далучыцца да Minsk Change Makers вельмі проста, трэба проста прыйсці і не хаваць сваей цікавасці да свету.
Даведацца больш пра фармат можна тут. Сачыць за навінамі і запрашаць знаёмых можна праз мерапрыемства ў ФБ.