
Minsk Change Makers зноў збірае актыўных гараджан і гараджанак. Гэтам разам – 6 верасня ў Культ.цэнтры “Корпус”.
Minsk Change Makers – гэта серыя сустрэч, арыентаваных на прадстаўнікоў грамадскага і дзяржаўнага сектараў, дзеячаў культуры і навукі, прадстаўнікоў медыяў і бізнесу, якія працуюць над зменамі ў грамадстве і маюць актыўную грамадзянскую пазіцыю.
Задачай гэтых падзей з’яўляецца стварэнне пастаяннай практыкі самаарганізаваных сустрэч у публічных месцах Мінска дзеля:
камунікацыі;
абмену ідэямі і вопытам;
стварэння і запуску новых праектаў;
наладжвання кантактаў у нязмушанай атмасферы.
Як гэта адбываецца – можна паглядзець на старонке ініцыятывы ў ФБ.
Уваход вольны! Далучайцеся ў любы час!
6 верасня (чацвер)
19.00 – 23.00
Культ.цэнтр “Корпус” (Машэрава, 9)