
Наступная сустрэча ў фармаце Minsk Change Makers адбудзецца 20 верасня.
Сустрэцца з актыўнымі мінчукамі, адкрыць для сябе новых людзей, абмеркаваць з імі свае ідэі ці праэкты гэтым разам можна ў Beetlejuice Cafe, пачатак у 19.00.
Minsk Change Makers – гэта серыя сустрэч, арыентаваных на прадстаўнікоў грамадскага і дзяржаўнага сектараў, дзеячаў культуры і навукі, прадстаўнікоў медыяў і бізнесу, якія працуюць над зменамі ў грамадстве і маюць актыўную грамадзянскую пазіцыю.
Задачай гэтых падзей з’яўляецца стварэнне пастаяннай практыкі самаарганізаваных сустрэч у публічных месцах Мінска дзеля:
камунікацыі;
абмену ідэямі і вопытам;
стварэння і запуску новых праектаў;
наладжвання кантактаў у нязмушанай атмасферы.
Як гэта адбываецца – можна паглядзець на старонке ініцыятывы ў ФБ.
Уваход вольны! Далучайцеся ў любы час!
20 верасня (чацвер)
19.00 – 22.00
Beetlejuice Cafe (Калініна, 7)