Прамоўленая гісторыя. XX стагоддзе ў памяці жыхароў беларускай вёскі

04 снежня 2017

Пачаўся збор сродкаў на выданне кнігі “Прамоўленая гісторыя. XX ст. у памяці жыхароў беларускай вёскі”.

Пінскія калгасьніцы. З архіву фатографа Аляксея Мінюка. Крыніца: Радыё Свабода

 

Вусная гісторыя ў Беларусі з’яўляецца адным з актуальных даследчыцкіх накірункаў у сучаснай гуманістыцы, які ў Беларусі развіваецца праз грамадскія ініцыятывы і навуковую дзейнасць групы даследчыкаў.

 

Ягор Сурскі за запісам успамінаў. Крыніца: Радыё Свабода

 

Вынік шасцігадовай працы ў гэтым накірунку будзе прадстаўлены ў кнізе “Прамоўленая гісторыя. XX ст. у памяці жыхароў беларускай вёскі” (аўтар – Вольга Іванова, навуковы рэдактар – Алесь Смалянчук). Гэта адна з першых спробаў прадставіць гісторыю Беларусі ХХ ст. праз прызму вусных успамінаў. У ёй асабістасць падзей, трагічнасць лёсаў і індывідуальнасць ацэнак выходзяць на першы план, а гістарычныя падзеі з’яўляюцца кантэкстам. Даследаванне прысвечана таксама і пошуку метадалагічных рамак для аналіза вусных успамінаў.

Саўгас «Красная звезда», 1924. Крыніца: Наша ніва

 

Кніга будуецца на ўспамінах, што захоўваюцца ў Беларускім архіве вуснай гісторыі. Гэта аповеды ураджэнцаў і жыхароў беларускай вёскі Сяргея Яноўскага, Надзеі Кавалец, Алены Новік, Георгія Сапуна, Уляны Мельнік, Ганны Цэван, Сяргея Вітушкі і яшчэ больш ста асоб.

З асобнымі героямі гэтай кнігі можна пазнаёміцца ўжо зараз праз невялікія аповеды, павучанні, маральныя запаветы, анекдоты ці штодзённыя жыццёвыя гісторыі.

 

Вы можаце перадзамовіць сабе гэту кнігу, падрымаць і дапамагчы здзейсніцца гэтаму праекту на платформе Тalaka.by.

Персоны:
Падзеі:
Тэмы: