
18 траўня ў межах VІI-й Мінскай канферэнцыі Інстытута “Палітычная сфера “Нацыянальны суверэнітэт (1918-2018): ідэя і палітычная практыка” адбудзецца публічная дыскусія “БНР і (ці) БССР – праблема асновы беларускай дзяржаўнасці“.
Удзельнікі дыскусіі: Ігар Бабкоў, Андрэй Казакевіч, Пётр Пятроўскі, Вадзім Мажэйка.
Мадэратар – Русціс Камунтавічус.
Стагоддзе БНР і чаканае стагоддзе БССР выводзяць на новы ўзровень дыскусію пра аснову беларускай дзяржаўнасці.
Якое месца гэтыя ўтварэнні мусяць займаць у гістарычнай памяці Беларусі? З якога моманту можна казаць пра пачатак новае беларускае дзяржаўнасці? Наколькі гісторыя, палітычны досвед і вобразы БНР і БССР кампліментарныя ці, наадварот, несумяшчальныя ў адзіным гістарычным наратыве?
Гэтыя пытанні мяркуецца паставіць у рамках дыскусіі.
“БНР і (ці) БССР – праблема асновы беларускай дзяржаўнасці”
18 траўня
Арт-Сядзіба (пр. Машэрава, 18)
Пачатак – 18.30
Уваход на дыскусію вольны!
______________________________________________
VІI-я Мінская канферэнцыя Інстытута “Палітычная сфера” адбудзецца 18-19 траўня. Да 15 траўня яшчэ можна паспець запоўніць анлайн-форму рэгістрацыі і патрапіць на канферэнцыю ў якасці госця.