Вайна як idée fixe нашага часу: гуманітарыі асэнсоўваюць сітуацыю ў рэгіёне

04 кастрычніка 2017

28-29 кастрычніка 2017 года ў Мінску пройдзе міжнародная навуковая канферэнцыя “Логас і патас: гуманітарная рэфлексія ва ўмовах вайны”.

Гуманітарыі з Літвы, Украіны, Расіі і Беларусі збяруцца дзеля пошуку альтэрнатывы ваеннаму патасу і распаўсюду мілітарысцкай рыторыкі, асэнсавання актуальнай сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў рэгіёне і магчымасцей гуманітарнай рэфлексіі ва ўмовах “ваеннага часу”.

Арганізатарамі падзеі выступаюць:

Выклік, на які павінна даць адказ праца канферэнцыі, задае сацыяльна-палітычная сітуацыя ва Усходнееўрапейскім рэгіёне. “Неабвешчаная вайна” ва Украіне, якая разгарнулася як у рэальным, так і ў віртуальным (медыйным) вымярэннях, прывяла да надзвычайнага нагнятання рыторыкі вайны, схільнасці да квазірацыянальных абгрунтаванняў і афектаў ў духу a la guerre commea la guerre. Усё часцей — і палітыкамі, і гуманітарыямі — абмяркоўваюцца магчымыя сцэнарыі новай вайны, акупацыі і г.д., і ужо не зразумела, ці здольныя мы вырвацца з гэтага замкнёнага кола “мілітарысцкай гонкі” на палях нашай свядомасці.

Ці можа гуманітарная веда стаць сродкам супрацьстаяння прапагандзе? Якія культурныя ці мастацкія практыкі могуць быць выкарыстаныя для дэканструкцыі “ўяўнай вайны”? Наколькі сама гуманітарная думка здольная заставацца па-за рамкамі ідэалагічнага супрацьстаяння і фармаваць дзейсную альтэрнатыву мілітарысцкай рыторыцы і нагнятанню патасу магчымай вайны?

Над гэтымі і іншымі вострымі пытаннямі сучаснасці запрашаем паразважаць і падыскутаваць разам з удзельнікамі канферэнцыі — інтэлектуаламі і даследчыкамі з Украіны, Расіі, Літвы і Беларусі.

Міжнародная навуковая канферэнцыя “Логас і патас: гуманітарная рэфлексія ва ўмовах вайны” пройдзе 28-29 кастрычніка 2017 года ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры ім.Й.Раў, пр.газ.”Праўда”, 11.

З праграмай канферэнцыі можна пазнаёміцца тут.

Працоўныя мовы канферэнцыі: беларускаярускаяукраінская.

Удзел у канферэнцыі можна сумясціць з карысным майстар-класам па напісанні заявак на міжнародныя канферэнцыі, запіс на які трывае да 6 кастрычніка 2017 года. Падрабязнасці ўдзелу і рэгістрацыя па спасылцы.

Падзеі: