Выйшла электронная версія кнігі Уладзіміра Мацкевіча “Уводзіны ў філасофію”

16 красавіка 2024

“Уводзіны ў філасофію” – гэта ўжо трэцяя кніга беларускага філосафа, выдадзеная ў межах кампаніі “Філосаф у турме”. Гэтак жа, як і дзве папярэднія – “Адказваючы за сябе. Запіскі філосафа са шкодным характарам” і “Свабода і мысленне. Эсэ аб грамадзянскай супольнасці” – гэтая кніга выходзіць у той час, калі аўтар знаходзіцца ў зняволенні. Але яна асаблівая нават сярод гэтага шэрагу, бо гэта кніга чакала свайго часу без малога пятнаццаць гадоў.

Ва “Уводзінах у філасофію” прадстаўлены цыкл лекцый, прачытаных Уладзімірам Мацкевічам у межах метадалагічнага семінара ў 2008–2009 гадах. У пошуках адказу на практычнае пытанне інстытуцыяналізацыі мыслення ў сучасным грамадстве аўтар разгортвае ўяўленні аб зараджэнні і функцыянаванні філасофіі як сацыяльнага інстытута, прызначанага для культывавання мыслення і клопату аб яго ўзнаўленні і трансляцыі.

Спампаваць электронную версію кнігі можна:

На сайце Лятучага ўніверсітэта

На сайце Уладзіміра Мацкевіча