Навiны

Шорт-лісты Прэміі Кангрэса-2017: гісторыя, гуманітарныя і сацыяльна-палітычныя навукі

На сайце Кангрэса апублікаваныя шорт-лісты намінантаў на прэміі Сёмага Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі ў катэгорыях «Гісторыя», «Гуманітарныя навукі» і «Сацыяльна-палітычныя навукі». Прапануем вам поўны спіс навуковых працаў, вылучаных экспертнымі Радамі Прэміі Кангрэса. Нагадаем, Кангрэс-2017 адбудзецца 15 – 17 верасня ў Варшаве. Катэгорыя «Гісторыя» Манаграфіі Алег Гардзіенка. Беларуская Цэнтральная Рада (Стварэнне — дзейнасць — заняпад (1943—1995)). […]

Шорт-ліст Прэміі Кангрэса за лепшую нямецкамоўную манаграфію на беларускую тэматыку

  На сайце Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі апублікаваны шорт-ліст заснаванай у 2017 годзе ганаровай Прэміі Кангрэса за лепшую нямецкамоўную манаграфію на беларускую тэматыку.  Нагадаем, што ў 2015 годзе надавалася ганаровая прэмія за англамоўную манаграфію (яе атрымала Маргарыта Бальмацэда), у 2016 годзе – за найлепшую польскамоўную манаграфію (узнагароджана Анна Энгелькінг). Ганаровыя прэміі за іншамоўныя манаграфіі прадугледжваюцца для замежных даследчыкаў, […]

VII Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі – праграма працы

Сёмы Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі адбудзецца 15-17 верасня 2017 года ў Варшаве. Асноўным акадэмічным партнёрам з польскага боку выступіць Collegium Civitas. Традыцыйна на Кангрэс збярэцца каля 500 навукоўцаў і экспертаў з Беларусі і іншых краін, чакаюцца дыскусіі і прэзентацыі, а таксама наданне Прэміі за найлепшыя навуковыя публікацыі па вынікам 2015 і 2016 гадоў. На сайце […]

“Логас і патас: Гуманітарная рэфлексія ва ўмовах вайны”

Міжнародная асацыяцыя гуманітарыяў Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (Вільнюс) Лятучы Універсітэт (Мінск) Цэнтр міждысцыплінарных гуманітарных даследаванняў (Мінск) Інстытут “Палітычная сфера” (Мінск-Вільнюс) абвяшчаюць прыём заявак на міжнародную навуковую канферэнцыю Логас і патас: Гуманітарная рэфлексія ва ўмовах вайны Мінск, 28-29 кастрычніка 2017 г. “Неабвешчаная вайна” ва Украіне, якая разгарнулася як у рэальным, так і ў віртуальным (медыйным) вымярэннях, прывяла […]

Канферэнцыя “Эвалюцыя ці дэвальвацыя: праблема дэмакратычнага парадку ва Усходняй Еўропе”

І-я Мінская канферэнцыя Інстытута “Палітычная сфера” “Эвалюцыя ці дэвальвацыя: праблема дэмакратычнага парадку ва Усходняй Еўропе” адбудзецца ў Мінску 25-27 траўня 2017. Зарэгістравацца для наведвання канферэнцыі ў якасці госця можна да 23 траўня праз анлайн-форму. Свет за апошнія пяць-дзесяць гадоў істотна змяніўся. Змены закранулі не толькі фінансавыя плыні і арганізацыю эканомікі, але і прывялі да пераацэнкі […]

CEU: в борьбе за выживание

20 апреля Центрально-Европейский университет (CEU) сделал специальное заявление, в котором еще раз призвал правительство Венгрии «прекратить играть в игры» и начать переговоры для принятия взаимоприемлемого решения о том, чтобы университет мог продолжать свою деятельность в Венгрии. Это не первая попытка со стороны CEU вступить в диалог. «Как я уже говорил, мы готовы сесть за стол […]

Пачалась рэгістрацыя ўдзельнікаў VII Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі

З 21 сакавіка 2017 года адкрыта рэгістрацыя на VIІ Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі (15-17 верасня 2017 года, Варшава) для індывідуальных удзельнікаў. Для ўдзелу ў Кангрэсе ў якасці дакладчыка неабходна запоўніць анлайн-форму. Гэтым разам заяўкі збіраюцца па наступных дысцыплінарных накірунках: Міжнародныя адносіны. Рэгіянальная бяспека. Палітыка і палітычныя інстытуты. Дзяржаўнае кіраванне. Беларускае грамадства і сацыяльныя навукі Эканамічная і […]

Канферэнцыя “Масавыя рэпрэсіі ў СССР у гістарычных даследаваннях і калектыўнай памяці”

Беларускі архіў вуснай гісторыі (Мінск), Інстытут Славістыкі ПАН (Варшава), Польскі Інстытут у Мінску, Лятучы Ўніверсітэт (Мінск) запрашаюць да ўдзелу ў міжнароднай навуковай канферэнцыі “Масавыя рэпрэсіі ў СССР у гістарычных даследаваннях і калектыўнай памяці”, якая адбудзецца ў Мінску 17-18 лістапада 2017 г. Напрыканцы мінулага стагоддзя камуністычныя або савецкія рэпрэсіі 1930-1950-х гг. знаходзіліся ў эпіцэнтры ўвагі гісторыкаў, але паступова […]

Збор намінацый для Прэміі Кангрэса даследчыкаў Беларусі—2017

Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі аб’яўляе пра чарговы збор намінацый для Прэміі за найлепшую публікацыю ў галіне сацыяльных і гуманітарных дысцыплін, якія былі надрукаваныя ў 2015-2016 гадах. Прэмія мае на мэце адзначыць дасягненні ў сацыяльных і гуманітарных навуках на працягу года, заахвочваць навуковую працу, а таксама спрыяць паляпшэнню якасці навуковых даследаванняў. Запрашаем аўтараў і […]

Абвешчаны збор заявак на секцыі (панелі) VII Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі

Арганізацыйны камітэт VII Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі абвяшчае збор заявак на стварэнне секцый (панелей) у межах Кангрэса. Кангрэс адбудзецца сёлета 15-17 верасня ў Варшаве (Польшча). Секцыі (панелі) могуць быць прысвечаны абмеркаванню асобных даследчых праблем ці прэзентацыі вынікаў навуковай дзейнасці ў межах асобных дысцыплін ці даследчых накірункаў. Пры падачы матэрыялаў Арганізацыйны камітэт не ставіць дакладных тэматычных […]

Абвешчаны даты і месца правядзення Сёмага Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі

У гэтым годзе Кангрэс адбудзецца 15-17 верасня ў Варшаве. Асноўным акадэмічным партнёрам з польскага боку выступіць Collegium Civitas. Традыцыйна на Кангрэс збярэцца каля 500 навукоўцаў і экспертаў з Беларусі і іншых краін, чакаюцца дыскусіі і прэзентацыі, а таксама наданне Прэміі за найлепшыя навуковыя публікацыі па вынікам 2015 і 2016 гадоў. План падрыхтоўкі Кангрэса: 1. Збор […]

Біяграфія навукі – біяграфія навукоўца

HOMO HISTORICUS 2017_2018 Гадавік антрапалагічнай гісторыі БІЯГРАФІЯ НАВУКІ – БІЯГРАФІЯ/АЎТАБІЯГРАФІЯ НАВУКОЎЦА Рэдакцыя гадавіка антрапалагічнай гісторыі “Homo Historicus” запрашае даследчыкаў задумацца над асаблівасцямі “біяграфіі навукі” і біяграфіі/аўтабіяграфіі навукоўцаў і прадастаўляе магчымасць выказаць уласнае меркаванне. Вядомы даследчык Леў Гумілёў у “аўтанекралогу” заўважыў, што  не можа быць ідэі без асобы аўтара. Сапраўды, кожны навуковец мае асабістае жыццё, якое […]