Наступная сустрэча ў фармаце Minsk Change Makers адбудзецца 23 жніўня у Галерэі сучаснага мастацтва “Ў”. Пачатак а 19-й.
Minsk Change Makers – гэта серыя сустрэч, якія праходзяць для аб’яднання актыўных гараджан і гараджанак. Сустрэчы арыентаваны на прадстаўнікоў грамадскага і дзяржаўнага сектараў, дзеячаў культуры і навукі, прадстаўнікоў медыяў і бізнесу, якія працуюць над зменамі ў грамадстве і маюць актыўную грамадзянскую пазіцыю.
Задачай гэтых падзей з’яўляецца стварэнне пастаяннай практыкі самаарганізаваных сустрэч у публічных месцах Мінска дзеля:
камунікацыі;
абмену ідэямі і вопытам;
стварэння і запуску новых праектаў;
наладжвання кантактаў у нязмушанай атмасферы.
Як гэта было мінулыя разы: глядзіце ТУТ і ТУТ.
Уваход вольны! Далучайцеся ў любы час!
23 жніўня (чацвер)
19.00 – 22.00
Галерэя “Ў” (Кастрычніцкая, 19)