Прэзентацыя кнігі “Прамоўленая гісторыя. XX ст. у памяці жыхароў беларускай вёскі”

13 сакавіка 2018

Першая прэзентацыя кнігі Вольгі Івановай (навуковы рэдактар – Алесь Смалянчук), якая была выдадзена на сродкі, сабраныя з дапамогай краўдфандынгу, адбудзецца 16 сакавіка на сустрэчы Клуба вуснага гісторыка.

Кніга “Прамоўленая гісторыя. XX ст. у памяці жыхароў беларускай вёскі“– вынік шасцігадовай працы групы даследчыкаў, адна з першых спробаў прадставіць гісторыю Беларусі ХХ ст. праз прызму вусных успамінаў. У ёй асабістасць падзей, трагічнасць лёсаў і індывідуальнасць ацэнак выходзяць на першы план, а гістарычныя падзеі з’яўляюцца кантэкстам. Даследаванне прысвечана таксама і пошуку метадалагічных рамак для аналіза вусных успамінаў.

На сустрэчы Клуба вуснага гісторыка будзе прадстаўлена методыка біяграфічнага аналізу вусных успамінаў на прыкладзе прамоўленай аўтабіяграфіі Ганны Цэван – беззямельнай сялянкі з палескай вёскі, што стала старшынёй сельскага Савета. Методыка базуецца на аналізе канфігурацый біяграфічнага наратыву, раскрываецца праз выяўленне храналагічных маркераў, траўм, лакун, гендэрных і сюжэтных асаблівасцей, камунікатыўных стратэгій, адказвае на пытанні як гаворыць апавядальнік? для чаго гаворыць? і  пра што гаворыць? Яна раскрывае тыповыя і ўнікальныя сюжэты беларускай гісторыі  мінулага стагоддзя.

Прамоўленая аўтабіяграфія Ганны Цэван з’яўляецца адной з 16-ці гісторый, што ўвайшлі ў кнігу “Прамоўленая гісторыя. ХХ ст. у памяці жыхароў беларускай вёскі”, якая будзе прэзентавана падчас сустрэчы.

Выступоўцы – Вольга Лабачэўская, Вольга Іванова.

Мадэратар – Ірына Кашталян.

16 сакавіка

Пачатак: 18.30

Гістарычная майстэрня (вул. Сухая, 25)

Уваход вольны!

__________________________________________________________

“Лятучы” таксама рэкамендуе:

Новы дыстанцыйны курс: “Прамоўленая гісторыя Беларусі XX ст.”

Біяграфічны наратыў – крыніца, дзе нараджаецца пачуццё сваёй унікальнасці

“Угаворвалі сілай…” або аповяды калгаснікаў пра калектывізацыю ў Заходняй Беларусі

ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар