Фотарэпартажы

“Нядзеля спадчыны” прайшла ў Мінску

17 снежня  ў Мінску адбыўся цэлы шэраг падзей, знітаваных пытаннем спадчыны і праблем працы з ёй у сучасных умовах. Пачаўся ён з прэзэнтацыі кнігі культурнага антраполага, доктара гуманітарных навук у галіне этналогіі (Ягелонскі універсітэт), выкладчыка Еўрапейскага Гуманітарнага Універсітэта Сцяпана Стурэйкі «Неспакойныя камяні. 9 эсэ для новага разумення архітэктурнай спадчыны», якая прайшла ў Кафэ 1801. А ў другой палове дня ў […]

Public Space Day. Людзі і супольнасці паміж хмарачосамі. Фота

26 лістапада адбыўся Public Space Day, прысвечаны чалавечаму і сацыяльнаму вымярэнню грамадскіх прастор. Мы запрасілі тых, хто даследуе і робіць праекты ў сучасных гарадах для абмеркавання двароў і пешаходных зон як кропак канцэнтрацыі камунікатыўных практык і магчымасцяў узаемадзеяння. Арганізатарамі выступілі: Лятучы ўніверсітэт, Альманах “Гарадскія тактыкі”, Беларуская партыя “Зялёныя”, Зялёная сетка, Архітэктурнае бюро 35, а таксама ініцыятыва […]

“Розум і сумленне не могуць маўчаць” (ФОТА)

Тэкст: Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь Фота: Лятучы ўніверсітэт 28 – 29 кастрычніка ў Мінску прайшла міжнародная канферэнцыя “Логас і патас: гуманітарная рэфлексія ва ўмовах вайны”, на якой выступілі мысляры з Беларусі, Літвы, Украіны і Расіі. Асноўнай праблемай, якую абмяркоўвалі ўдзельнікі канферэнцыі, стала “неабвешчаная вайна”, якая разгортваецца ў апошнія гады не толькі ва Украіне, але і на […]

(Не)расстраляная гісторыя

Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года – самая “чорная”у беларускай гісторыі савецкага перыяду. У гэтую ноч у сутарэннях мінскай унутранай турмы НКУС (г.зв. «амерыканкі») былі расстраляныя больш за 100 дзеячоў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадскіх дзеячоў БССР. У ліку расстраляных былі 22 беларускія пісменнікi. У гэтыя дні савецкія рэпрэсіі дасягнулі ў […]

Нязмушаная размова з Лятучым: фотарэпартаж

Ужо восьмую восень Лятучы ўніверсітэт адчыняе дзверы і запрашае старых і новых сяброў да супольнай працы ў прасторы мыслення, культуры, грамадства, фармавання сябе і зменаў навокал. У гэтым годзе мы пачалі не з традыцыйнай прэзентацыі праграмы, а з магчымасці сам-насам паразмаўляць з Асобамі “Лятучага”, задаць хвалюючыя пытанні, разабрацца з тым, як працуе Лятучы, даведацца пра нашу дыстанцыйную платформу […]

Лятучы ўніверсітэт правёў Дзень адкрытых дзвярэй

Лятучы ўніверсітэт правёў у сталічнай Галерэі “Ў” Дзень адкрытых дзвярэй, дзе будучыя слухачы маглі сустрэцца з выкладчыкамі курсаў і школаў гэтага навучальнага сезона, а таксама з выбітнымі асобамі “Лятучага”. Каардынатарка Лятучага ўніверсітэта Таццяна Вадалажская распавяла “Беларускаму Радыё Рацыя”: “Мы распачынаем навучальны год і распачынаем, як звычайна, публічнай падзеяй. У гэтым годзе вырашылі абысціся без фармальных прэзентацый і зрабіць больш […]

VII Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі: дасягненні і выклікі

15-17 верасня ў Варшаве прайшоў сёмы па ліку Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. Сёлетні Кангрэс быў шмат у чым адметным, выклікаў шэраг новых разважанняў і прапаноў. Упершыню Кангрэс адбыўся не ў літоўскім Коўне, як гэта было мінулыя разы, а ў сталіцы Польшчы. На Кангрэс была пададзена рэкордная колькасць заявак – каля 650, але з-за рэсурсных абмежаванняў шмат […]

“Дзень Іншага горада” у Лятучым

9 верасня ў крэатыўнай прасторы “ЦЭХ” адбыўся сваеасаблівы “выпускны” Школы “Гарадскія грамадскія прасторы: устойлівае развіццё”, якая ладзілася Лятучым Універсітэтам у партнёрстве з таварыствам “Зялёная сетка”, альманахам “Гарадскія тактыкі”, “Архітэктурным Бюро 35” і беларускай партыяй “Зялёныя”. Гэта ўжо другі выпуск Школы, сёлета агульнай рамкай праграмы стала канцэпцыя “Зялёны горад”. Выпускнікі Школы – маладыя архітэктары, урбаністы, грамадскія актывісты – […]

“Колер Беларусі”: новы пласт спадчыны

30 траўня ў Мінску было прэзентавана выданне мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава “Колер Беларусі”, кніга-альбом, у якой спалучаюцца вынікі грунтоўнай працы па даследванні беларускай традыцыі ўжывання колераў і шыкоўная ілюстратыўная частка. Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” наведала прэзентацыю і пагутарыла з удзельнікамі праэкта. Феноменам колераў у культуры Міхал Анемпадыстаў вельмі шчыльна займаецца з 2009 года. А апошнія пяць месяцаў ён […]