Чарговае паседжанне ўніверсітэцкага семінара адбудзецца 9 студзеня (аўторак) і будзе прысвечана абмеркаванню штогадовай Зімовай канферэнцыі Лятучага ўніверсітэта.
Канферэнцыя Лятучага ўніверсітэта, люты, 2014
Канферэнцыі Лятучага ўніверсітэта складаюць традыцыю паглыблення ў сутнасныя праблемы, якія вызначаюць актуальныя суадносіны мыслення, чалавека, часу і прасторы. Гэтая праблематыка паступова разгортвалася на канферэнцыях Лятучага ўніверсітэта:
«Інтэлектуальная сітуацыя Беларусі: абставіны і самавызначэнне мыслення» (снежань, 2012);
«Пачатак і існаванне: спосабы вызначэння і спосаб дзеяння» (люты, 2014);
«Новы «восевы час» і эпоха радыкальнага сумневу: выклікі для мыслення і практыкі» (люты, 2015);
“Уяўляючы Беларусь: вобразы і ідэі, праекты і ўтопіі” (сакавік, 2016);
«Тэхнікі і тэхналогіі чалавечага» (сакавік, 2017).
_____________________________________________________________
Семінар адбудзецца 9 студзеня (аўторак).
Месца: Падворак (вул. Баграціёна, 39).
Пачатак: у 18-30.
Уваход вольны!
_____________________________________________________________
Універсітэцкі семінар — гэта галоўнае месца і сродак самаразвіцця Лятучага ўніверсітэта. Ён існуе з 2009 года, ў ім нараджалася сама ідэя Лятучага. Мэты семінара – аналіз і рэфлексія нашага руху, абмеркаванне ідэй і прапановаў па развіцці, фармаванне супольнасці дзеля паўстання Ўніверсітэта ў Беларусі.