Навiны

Канферэнцыя “Нацыянальны суверэнітэт (1918-2018): ідэя і палітычная практыка”

VІI-я Мінская канферэнцыя Інстытута “Палітычная сфера” адбудзецца 18-19 траўня 2018 года. У аргкамітэт канферэнцыі ўваходзяць: Інстытут “Палітычная сфера” (Беларусь-Літва); Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі; Польскі Інстытут у Мінску; Беларускі Калегіум; Інстытут ВКЛ (Літва); Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва); Інстытут гісторыі Літвы. 1918 год змяніў увесь рэгіён Усходняй Еўропы. Руйнаваліся імперыі і паўставалі новыя дзяржавы, перакройваліся межы і кансалідаваліся нацыі. Ідэя суверэнітэту і незалежнасці […]

Канферэнцыя “Масавыя рэпрэсіі ў СССР у гістарычных даследаваннях”

17-18 лістапада ў Мінску пройдзе міжнародная навуковая канферэнцыя “Масавыя рэпрэсіі ў СССР у гістарычных даследаваннях і калектыўнай памяці”. Арганізатарамі канферэнцыі сталі Беларускі архіў вуснай гісторыі (Мінск), Інстытут Славістыкі ПАН (Варшава), Польскі Інстытут у Мінску, Лятучы Ўніверсітэт (Мінск). Напрыканцы мінулага стагоддзя камуністычныя або савецкія рэпрэсіі 1930-1950-х гг. знаходзіліся ў эпіцэнтры ўвагі гісторыкаў, але паступова ў выніку […]

Вайна як idée fixe нашага часу: гуманітарыі асэнсоўваюць сітуацыю ў рэгіёне

28-29 кастрычніка 2017 года ў Мінску пройдзе міжнародная навуковая канферэнцыя “Логас і патас: гуманітарная рэфлексія ва ўмовах вайны”. Гуманітарыі з Літвы, Украіны, Расіі і Беларусі збяруцца дзеля пошуку альтэрнатывы ваеннаму патасу і распаўсюду мілітарысцкай рыторыкі, асэнсавання актуальнай сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў рэгіёне і магчымасцей гуманітарнай рэфлексіі ва ўмовах “ваеннага часу”. Арганізатарамі падзеі выступаюць: Міжнародная асацыяцыя гуманітарыяў; […]

Майстар-клас па напісанні заявак на міжнародныя канферэнцыі

Адкрыты прыём заявак на майстар-клас па напісанні тэзісаў і заявак для міжнародных канферэнцый. Семінар адбудзецца 27 кастрычніка напярэдадні канферэнцыі «Логас і патас: гуманітарная рэфлексія ва ўмовах вайны» (Мінск, 28-29 кастрычніка). Майстар-клас ладзіцца пры падтрымцы Міжнароднай асацыяцыі гуманітарыяў (МАГ), арганізаванай Амерыканскім саветам навуковых таварыстваў. Акадэмічнае пісанне усё больш рэгулюецца міжнароднымі стандартамі, усталяванымі рэдактарамі часопісаў, кнігавыдаўцамі і […]